Жизнь и Смерть (Жыцьцё і Сьмерць)

Пациентка умерла в моем присутствии. Так случалось уже и раньше. Галине было за 50. Это была красивая, спокойная, очень мужественная женщина. Она пролежала в больнице больше двух месяцев, и персонал успел привязаться к ней ...

В тот день я пришла на работу во вторую смену и заглянула в ее палату во время тихого часа. Ее соседка - бабушка Наталья, не спала. Она следила за Галининым дыханием, которое становилось все реже. И врач, и медсестры уже сделали все, что могли. Я еще раз позвала врача - но уже ничего нельзя было сделать.

Я присела на кровать бабушки Натальи, мы беседовали с ней о Галине и вместе следили за ее дыханием. Вскоре оно остановилось насовсем ...

Потом мы прогуливались с бабушкой по больничному коридору. Бабушка упорно пыталась сделать вид, что она - вполне спокойна, но у нее это очень плохо получалось ...

Про бабушку Наталью вообще надо писать отдельную статью, если Бог даст. Она не боится смерти и говорит, что ее даже очень интересует, что же с ней будет происходить после окончания земной жизни. Она живет в предчувствии встречи с чем-то очень радостным, прекрасным и добрым ...

Через некоторое время я проводила бабушку Наталью в опустевшую палату и простилась с ней. Закрывая дверь, я услышала, как бабушка очень ласково беседует с Галиной ....

В тот вечер я нашла утешение для себя вот в этом стихотворении Джелаладдина Руми:

Для моих похорон 
Призовите барабанщиков, 
Бейте в кимвалы и бубны, 
Ступайте к моей могиле, приплясывая, 
Радостные, счастливые, опьяненные. 
Пусть люди знают, что друзья Бога 
Отбывают со счастливой улыбкой 
К месту встречи.

Было бы чудесно, если бы хоспис находился при каком-нибудь монастыре, и для духовной поддержки пациентов и персонала можно было бы в любой момент пригласить священника, или братьев-монахов. Но ...

***

Пацыентка памерла ў маёй прысутнасьці. Так здаралася ўжо і раней. Галіне было за 50. Гэта была прыгожая, спакойная, вельмі мужная жанчына. Яна праляжала ў бальніцы больш за два месяцы, і пэрсанал пасьпеў прывязацца да яе ...

У той дзень я прыйшла на працу ў другую зьмену і зазірнула ў ейную палату падчас ціхай гадзіны. Ейная суседка - бабуля Натальля, ня спала. Яна сачыла за Галініным дыханьнем, якое станавілася ўсё радзейшым. І ўрач, і мэдсёстры ўжо зрабілі ўсё, што маглі. Я яшчэ раз паклікала ўрача - але ўжо нічога немагчыма было зрабіць.

Я прысела на ложак бабулі Натальлі, мы размаўлялі зь ёй пра Галіну і разам сачылі за ейным дыханьнем. Неўзабаве яно спынілася назусім ...

Потым мы шпацыравалі з бабуляй па бальнічным калідоры. Бабуля ўпарта спрабавала зрабіць выгляд, што яна - цалкам спакойная, але ў яе гэта вельмі дрэнна атрымлівалася ...

Пра бабулю Натальлю ўвогуле трэба пісаць асобны артыкул, калі Бог дасьць. Яна не баіцца сьмерці і кажа, што яе нават вельмі цікавіць, што ж зь ёй будзе адбывацца пасьля заканчэньня зямнога жыцьця. Яна жыве ў прадчуваньні сустрэчы з чымсьці вельмі радасным, чароўным і добрым ...

Празь некаторы час я праводзіла бабулю Натальлю ў апусьцелую палату і разьвіталася зь ёй. Зачыняючы дзьверы, я пачула, як бабуля вельмі ласкава размаўляе з Галінай ....

У той вечар я знайшла суцяшэньне для сябе вось у гэтым вершы Джэлаладзіна Румі:

Для майго пахаваньня
Паклічце барабаншчыкаў,
Біце ў кімвалы і бубны,
Ідзіце да маёй магілы, прытанцоўваючы,
Радасныя, шчасьлівыя, апьянёныя.
Няхай людзі ведаюць, што сябры Бога
Адыходзяць з шчасьлівай усмешкай
Да месца сустрэчы.

Як цудоўна было б, калі б хоспіс знаходзіўся пры якім-небудзь кляштары, і для духоўнай падтрымкі пацыентаў і пэрсаналу можна было б у любы момант запрасіць сьвятара, або братоў-манахаў. Але ...

2017-01-08
Статья выложена в ознакомительных целях. Все права на текст принадлежат ресурсу и/или автору (B17 B17)

Что интересного на портале?