Яблоко здесь лишнее ( Яблык тут лішні )

Предел тупости рисовать яблоко как оно есть. Нарисуй хотя бы червяка, истерзанного любовью, и пляшущую лангусту с кастаньетами, а над яблоком пускай запорхают слоны, и ты сам увидишь, что яблоко здесь лишнее ... 

Я уже в который раз наткнулась на эту фразу Сальвадора Дали, и мне стало смешно. Я вспомнила "свои" зимние яблоки, сфотографированные на снегу в середине декабря. Нет, с ними, с художественной точки зрения, было все в порядке. Сфотографированы они были вечером, в Минске. Ниже фотография одного из них. У яблока необычный яркий цвет, к тому же видно, что в нем живет червячок. У червячка есть окошко и двери.

Подруга по фейсбуку написала мне, что фраза Сальвадора Дали на самом деле имеет очень глубокий смысл, касающийся не только искусства. Я согласилась с ней. В яблоке жил червячок, истерзанный любовью к яблоку. Червячок глубокой заморозки - ведь яблоко уже давно упало с дерева и неподвижно лежало в снегу.

Когда-то червячка спас святой Франциск, убрав его с дороги и не дав ему попасть под колеса повозки. Брат Франциск помогал таким образом всем червячкам, встречавшимся на его жизненном пути. Червячки искренне благодарили его и прославляли Бога. Об этом написано во францисканской литературе. Через некоторое время после этого происшествия червячок встретил на своем жизненном пути яблоко, влюбился в него и поселился в нем. И жил он в яблоке, пока оно не попалось на глаза Художнику - Сальвадору Дали. И называлось это яблоко - Зона Комфорта. А червячка звали Истерзанным Червяком.

Червячок выполз из яблока, чтобы поздороваться с Художником. Было это в конце декабря. Приближалось Рождество с его постоянными чудесами. "Колядочки приблизились - колбасочки понизились ...", - встретила червячка колядными песнопениями лангуста, подыгрывая себе кастаньетами и приглашая червячка потанцевать вместе с ней. Червячок заулыбался и поднял глаза кверху. В небе под серыми облаками порхали розовые слоны. А яблоко ... Нет, оно не оказалось совсем лишним - его с удовольствием съела птичка. Художник, конечно же, присутствовал при всем этом :)

***

Предел тупости рисовать яблоко как оно есть. Нарисуй хотя бы червяка, истерзанного любовью, и пляшущую лангусту с кастаньетами, а над яблоком пускай запорхают слоны, и ты сам увидишь, что яблоко здесь лишнее ... 

Я ўжо каторы раз натрапіла на гэтую фразу Сальвадора Далі, і мне зрабілася сьмешна. Я ўспомніла "свае" зімовыя яблыкі, сфатаграфаваныя на сьнезе ў сярэдзіне сьнежня. Не, зь імі, з мастацкага пункту погляду, было ўсё ў парадку. Сфатаграфаваныя яны былі ўвечары, у Менску. Вышэй фотаздымак аднаго зь іх. Яблык мае незвычайны яркі колер, да таго ж бачна, што ў ім жыве чарвячок. У чарвячка ёсьць акенца і дзьверы.

Сяброўка па фэйсбуку напісала мне, што фраза Сальвадора Далі насамрэч мае вельмі глыбокі сэнс, датычны ня толькі мастацтва. Я пагадзілася зь ёй. У яблыку жыў чарвячок, змардаваны любоўю да яблыка. Чарвячок глыбокай замарозкі, бо яблык ужо даўна зваліўся з дрэва і нерухома ляжаў у сьнезе.

Калісьці чарвячка выратаваў сьвяты Францішак, прыбраўшы яго з дарогі і ня даўшы яму патрапіць пад колы брычкі. Брат Францішак дапамагаў такім чынам усім чарвячкам, якія сустракаліся на ягоным жыцьцёвым шляху. Чарвячкі шчыра дзякавалі яму і праслаўлялі Пана Бога. Пра гэта напісана ў францішканскай літаратуры. Празь некаторы час пасьля гэтага здарэньня чарвячок сустрэў на сваім жыцьцёвым шляху яблык, закахаўся ў яго і пасяліўся ў ім. І жыў ён у яблыку, ажно пакуль яблык не патрапіўся на вочы Мастаку - Сальвадору Далі. І называўся той яблык - Зона Камфорту. А чарвячка звалі Змардаваным Чарвяком.

Чарвячок выпаўз зь яблыка, каб павітацца з Мастаком. Было гэта напрыканцы сьнежня. Набліжаліся Каляды зь іхнімі заўсёднымі цудамі. "Калядачкі прыблізіліся - кілбасачкі панізіліся ...", - сустрэла чарвячка каляднымі сьпевамі лангуста, падыгрываючы сабе кастаньетамі ды запрашаючы чарвячка патаньчыць разам зь ёй. Чарвячок заўсьміхаўся ды падняў вочы дагары. У небе пад шэрымі аблокамі кружлялі ружовыя сланы. А яблык ... Не, ён не апынуўся зусім лішнім - яго з задавальненьнем зьела птушка. Сальвадор Далі, канечне ж, прысутнічаў пры ўсім гэтым :)

2017-01-29
Статья выложена в ознакомительных целях. Все права на текст принадлежат ресурсу и/или автору (B17 B17)

Что интересного на портале?