Вход и выход (Уваход і выхад)

А какой сегодня день? - сразу спрашивает у меня Лариса, когда я захожу к ней в палату. - Пятница?

Лариса уже несколько дней не встает с постели. У Ларисы очень выразительные серо-зеленые глаза, красивый низкий голос, и выглядит она намного моложе своих лет.
- Сегодня - среда, 17-е.
- О, а у меня все дни перепутались. Знаете, Марина, все должно решиться в пятницу, 19-го. В пятницу будет решаться моя дальнейшая судьба. Но Вы при этом присутствовать не будете. Будут Наташа и Лена, и ...
- В пятницу будет решаться вопрос о Вашем переезде в интернат? Я знаю, что уже готовятся необходимые для этого документы. Или, возможно, Ваши родственники смогут помогать Вам, когда Вы выпишитесь из хосписа и останетесь жить в своей квартире?
- Нет, Марина. Это вопрос жизни и смерти. Даже не знаю, могу ли я рассказать Вам об этом подробнее? Как Вы думаете?
- Делайте так, как сами считаете нужным, Лариса.
- Да, мне советуют не рассказывать. По крайней мере, пока ...
- Кто советует, Лариса?
- Наверное тот, кто показывает мне все эти картины.
- Картины? Какие?
- А вы не видите, Марина? Вон там вверху - старый Минск, и трамвай медленно подъезжает к остановке ... А теперь уже - бал, дамы и кавалеры, и такая волшебная тихая музыка ...
- Я вижу только белый потолок и больше ничего ... Как Вы себя чувствуете, Лариса?
- Все хорошо …
Лариса поднимает руку и дотрагивается до бумажной иконки, прикрепленной к стене над кроватью. На иконке - изображение Божьей Матери и одного из православных святых.
- Наконец я поняла, - говорит она. - Вот здесь и Вход и Выход.

(О, да, - рассуждаю я сама с собой, - Вход и Выход - это  как будто краткое содержание Акафиста Пресвятой Деве Марии, в котором мы называем Её мостом, переводящим людей на небо, ключом к райским воротам, дверьми святой тайны, кораблем для тех, кто хочет спасения).

- А теперь я немного отдохну, - шепчет Лариса. - Поговорим с Вами завтра, Марина.
Я дотрагиваюсь до прохладной Ларисиной руки и выхожу из палаты. Но в последующие дни разговаривать с Ларисой уже было невозможно. А в субботу, когда я пришла на работу, ее вопрос уже решился.

Двери в палату, где лежит Евгений, немного приоткрыты. За ними - темнота. Зайдя в нее, я слышу разговор Евгения с его близкой подругой по мобильному телефону:
- Ниночка, дорогая, как же мне тяжело! Я ведь думал, что болезнь эту можно на кого-нибудь переложить. Думал, что можно сделать так, чтобы кто-то другой отболел вместо меня. Но здесь так не принято. Ниночка, здесь так нельзя! Я должен за все отдуваться сам ...
Выхожу из палаты, чтобы не мешать беседе, надеясь чуть позже еще раз зайти к Евгению. Но "чуть позже" оказывается, что посещать в этой палате мне уже некого ...

Идя по коридору, вспоминаю "Последние слова" Стива Джобса. Там есть и такие строки: "Имея деньги, Вы сможете нанять кучу людей, которые будут возить Вас, делать что-то по дому или на работе. Но никто не возьмет Ваши болезни на себя" ...

На сестринским посту беседую с медсестрой, работающей в хосписа со дня его основания. Она рассказывает мне историю о православной монахине, которая умирала довольно тяжело, но уже на последнем вздохе лицо ее посветлело, на нем появилась улыбка и все присутствующие услышали, как она сказала:
- Какая красота! - и спокойно отошла в мир иной.

Старая умирающая женщина незадолго до смерти разговаривала с психотерапевтом Арнольдом Минделлом:Пациентка: Ребёнок... мальчик... звезда родилась. Почему... что такое жизнь? Что такое болезнь?
Психотерапевт: Болезнь - это мусор. Выбросьте ее.
Пациентка: Нет.
Психотерапевт: Что такое болезнь? Нет, правда, что? Идите вовнутрь и спросите звезду.
Пациентка: Болезнь - это часть нас которая пытается... пытается... быть замеченной... чтобы о ней знали.
Перед самой смертью женщина напевала:
Веди, веди свою лодку плавно по течению,
Весело, весело, весело, весело...Жизнь... всего... лишь... сон!...смерть приходит, когда пытается произойти что-то новое и его отсекают. Если мы осознаём внутренний персонаж, представляющий этот новый элемент, наша скорбь затихает, поскольку исчезает понятие смерти... Фактически то, живём ли мы или умираем, зависит от нашей точки зрения. 
(Арнольд Минделл. На краю жизни и смерти.)

... Волхвы, увидев Его звезду, пошли вслед за ее сиянием; как со светильником, искали они с нею всемогущего Владыку и, найдя Непостижимого, воскликнули: Аллилуиа! (Акафист)

 - Юля, как ты думаешь, там на Небе наши пациенты вспоминают о нас? - спрашиваю я коллегу-психолога.
- Думаю, они там заняты другими делами, - отвечает она ...

... Святая Мария, Матерь Божия, молись за нас грешных ныне и в минуту смерти нашей. Аминь.
Радуйся, Дева Мария, ибо благодаря Тебе мы облачились во славу!

***

 - А які сёньня дзень? – адразу пытаецца ў мяне Ларыса, калі я заходжу да яе ў палату. Пятніца?

Ларыса ўжо некалькі дзён не ўстае з ложку. У Ларысы вельмі выразныя шэра-зялёныя вочы, прыгожы нізкі голас, і выглядае яна нашмат маладзей за свае гады.
- Сёньня – серада, 17-е.
- О, а ў мяне ўсе дні пераблыталіся. Ведаеце, Марына, усё павінна вырашыцца ў пятніцу, 19-га. У пятніцу будзе вырашацца мой далейшы лёс. Але Вы пры гэтым прысутнічаць ня будзеце. Будуць Наташа і Лена, і … 
- У пятніцу будзе вырашацца пытаньне наконт Вашага перасяленьня ў інтэрнат? Я ведаю, што ўжо рыхтуюцца неабходныя дзеля гэтага дакумэнты. Ці, магчыма, Вашыя сваякі змогуць дапамагаць Вам, калі Вы выпішыцеся з хоспісу і застанецеся жыць у сваёй кватэры? 
- Не, Марына. Гэта пытаньне жыцьця і сьмерці. Нават ня ведаю, ці магу я распавесьці Вам аб гэтым больш падрабязна? Як Вы думаеце?
- Рабіце так, як самі лічыце патрэбным, Ларыса.
- Так, мне раюць не распавядаць. Прынамсі, пакуль што …
- Хто раіць, Ларыса?
- Напэўна той, хто паказвае мне ўсе гэтыя карціны.
- Карціны? Якія?
- А Вы ня бачыце, Марына? Вунь там уверсе - старажытны Менск, і трамвай павольна пад’яжджае да прыпынку ... А зараз ужо – баль, дамы і кавалеры, і такая чароўная ціхая музыка … 
- Я бачу толькі белую столь і больш нічога … Як Вы пачуваецеся, Ларыса?
- Усё добра …
Ларыса падымае руку і дакранаецца да папяровай іконкі, прымацаванай да сьцяны над ложкам. На іконцы – выява Божай Маці і аднаго з праваслаўных сьвятых. 
– Нарэшце я зразумела, - кажа яна. – Вось тут і Ўваход, і Выхад.

(О, так,- разважаю я сама з сабой. - Уваход і Выхад! Гэта нібыта кароткі зьмест Акафіста Найсьвяцейшай Паньне Марыі, у якім мы называем Яе мостам, які пераводзіць людзей да неба, ключом да райскіх варотаў, брамай сьвятой таямніцы, караблём для тых, хто жадае збаўленьня.)

- А цяпер я крыху адпачну, - шэпча Ларыса. - Пагаворым з Вамі заўтра, Марына.
Я дакранаюся да прахалоднай Ларысінай рукі і выходжу з палаты. Але ў наступныя дні размаўляць з Ларысай ужо было немагчыма. А ў суботу, калі я прыйшла на працу, яе пытаньне ўжо вырашылася. 

Дзьверы ў палату, дзе ляжыць Яўген, крыху прыадчынены. За імі - цемра. Зайшоўшы ў яе, я чую размову Яўгена зь ягонай блізкай сяброўкай па мабільнаму тэлефону:
- Ніначка, даражэнькая, як жа мне тут цяжка! Я ж думаў, што хваробу гэтую можна на каго-небудзь перакласьці. Думаў, што можна зрабіць так, каб нехта іншы адхварэў за мяне. Але ж тут так не прынята. Ніначка, тут так нельга! Тут мусіш за ўсё аддувацца сам ... 
Выходжу з палаты, каб не замінаць размове, спадзеючыся крыху пазьней яшчэ раз зайсьці да Яўгена. Але "крыху пазьней" апынаецца так, што наведваць у гэтай палаце мне ўжо няма каго ...

Ідучы па калідоры, успамінаю "Апошнія словы" Сьціва Джобса. Там ёсьць і такія радкі: "Маючы грошы, Вы зможаце наняць кучу людзей, якія будуць вазіць Вас, рабіць нешта па дому або на працы. Але ніхто ня возьме Вашыя хваробы на сябе"...

На сястрынскім пасту размаўляю зь медсястрой, якая працуе ў хоспісу з дня ягонага заснаваньня. Яна распавядае мне гісторыю пра праваслаўную манахіню. Памірала яна даволі цяжка. Але ўжо на апошнім уздыху твар яе пасьвятлеў, на ім зьявілася ўсьмешка і ўсе прысутныя пачулі, як яна прамовіла: 
- Якая прыгажосьць! - і спакойна адыйшла ў іншы сьвет.

"Паміраючая  жанчына сталага веку незадоўга да сьмерці размаўляла з псыхатэрапэўтам Арнольдам Міндэлам:
Пацыентка: Дзіцятка... хлопчык... зорка нарадзілася. Чаму... што такое жыцьцё? Што такое хвароба?
Псыхатэрапэўт: Хвароба - гэта сьмецце. Выкіньце яе.
Пацыентка: Не.
Псыхатэрапэўт: Што такое хвароба? Сапраўды, што? Ідзіце ўнутр і спытайце зорку.
Паціентка: Хвароба - гэта частка нас якая спрабуе ... спрабуе ... быць заўважанай ... каб пра яе ведалі.
Перад самай сьмерцю жанчына напявала:
Вядзі, вядзі сваю лодку плаўна па плыні,
Весела, весела, весела, весела ...

Жыцьцё ... усяго ... толькі ... сон!

... сьмерць прыходзіць, калі спрабуе адбыцца нешта новае і яго адсякаюць. Калі мы ўсьведамляем унутраны пэрсанаж, які прадстаўляе гэты новы элемэнт, наш смутак заціхае, паколькі зьнікае паняцьце сьмерці ... Фактычна тое, жывем мы ці паміраем, залежыць ад нашага пункту гледжаньня".
(Арнольд Міндэл. На мяжы жыцьця і сьмерці.)

... Мудрацы, угледзеўшы богаправодную зорку, пайшлі ўсьлед за яе зьзяньнем; як зь ліхтаром, шукалі яны зь ёю магутнага Ўладара і, знайшоўшы Недасяжнага, усклікнулі: Алелюя! (Акафіст)

- Юля, як ты думаеш, там на Небе нашыя пацыенты ўспамінаюць пра нас? – пытаюся я ў калегі-псыхоляга.
- Мяркую, яны там занятыя іншымі справамі, - адказвае яна …

... Сьвятая Марыя, Маці Божая, маліся за нас грэшных цяпер і ў хвіліну сьмерці нашай. Амэн.
Радуйся, Панна Марыя, бо дзякуючы Табе мы апрануліся ў славу!


Что интересного на портале?