(Снова про палату 36)
Дверь палаты была приоткрыта, и казалось, что из нее на тех, кто проходит по больничному коридору, смотрит Радость. У Радости были серо-голубые глаза и красивая улыбка. Радость была похожа на икону Девы Марии. Радость лежала на больничной койке и дружелюбно улыбалась вселенной.
Я зашла в палату. Я не была в хосписе две недели - у меня был отпуск. Радость поступила в хоспис несколько дней назад. Звали ее Нина. Я сказала Нине, что она прекрасно выглядит, и что ее улыбка освещает не только палату, но и всю больницу.
- Да, у меня все хорошо. На душе так светло, ... - ответила Нина.
Я попросила ее рассказать, что она чувствует, и немного рассказать о себе. Нина сказала, что вчера к ней приходил батюшка, она исповедалась и приняла Причастие. Поэтому и на душе у нее так хорошо, - она чувствует, что Бог рядом с ней. Нина рассказала, что родилась на Гомельщине в Кормянском районе - там, где жил и служил до 1917г. батюшка Иван Кормянский, причисленный в 1990-х к лику святых.
- Вы знаете о нем? - спросила она у меня. Я ответила, что я - католичка, поэтому о батюшке знаю совсем мало.
- Моя мама рассказывала мне о нем, - сказала Нина. - Она в то время была еще совсем маленькая, но батюшку хорошо запомнила. Батюшка всегда поучал: "Никогда не говорите, что ваша вера лучше, что она более правильная. Всегда уважительно относитесь ко всем христианам!"- А еще я помню с детства наш дом, который стоял на горе, и бабушка через открытое окно звала меня: "Ніна, ідзі вячэраць і маліцца!" (Нина, иди ужинать и молиться!") - продолжает свой рассказ Нина. - Но я не всегда была верна Богу, и это иногда огорчает меня ...
Мы беседовали около часа. Нина рассказывала о своей жизни. Она - бывший медицинский работник. Ей даже в заложниках пришлось побывать. Но Бог всегда помогал в сложных ситуациях. Он помог и ее детям, они в мае 1999г. были на Немиге, но ушли с праздника раньше, чем произошла трагедия.
- Я так долго беседую с Вами и совсем не устала, - удивляется Нина. - Да и не рассказывала я раньше никому то, что сегодня рассказала Вам, - говорит она.
- Наверное, так было нужно, - отвечаю я. - Мне сегодня как раз очень нужна была Ваша Радость, которая передалась и мне, Ваша улыбка и беседа с Вами. А о Кормянском батюшке я почитаю еще в интернете. - До завтра, Нина, - прощаюсь я и выхожу из палаты.
Я знаю, что завтра уже буду работать в другом месте и не увижу Нину. Главный врач сообщила мне, что переводит меня на работу в отделение сестринского ухода.
В последнюю ночь отпуска я долго не могла уснуть. Балконные двери были открыты, в комнату заглядывала яркая звезда, переливающаяся разными цветами. Я вспомнила, как когда-то давно я прогуливалась с одним из моих подопечных под звездным зимним небом. Он тогда посмотрел на Милавицу (Венеру) и спросил у меня:
- Что там так красиво сияет вверху?
- Милавица, - ответила я.
- Вот бы мне попасть туда, когда умру, - сказал он.
Наверное, его душа теперь там ...
Мне не спалось. "Перемен требуют наши сердца!" - наконец сказала я святому брату Франциску, и вскоре уснула. Перемены произошли буквально на следующий день. Сейчас я работаю психологом в отделении сестринского ухода.
... В коридоре медсестра спрашивает у меня про Нину. Я рассказываю ей о Нининой Радости. - Значит, она уже сегодня или завтра умрет, - говорит медсестра. Я понимаю, что так и будет. Я рассказываю о Радости врачам и медсестрам, а на следующий день уже со своего нового рабочего места звоню врачу в хоспис и узнаю, что Нина умерла ...
"Святой Иван Кормянский, молись за нас", - шепчу я.
... Откуда приходит Радось в хоспис? ... Откуда она берется у умирающих людей и у тех, кто работает с ними, лечит их и ухаживает за ними: у врачей, психологов, медсестер? ...
***
(Ізноў пра палату 36)
Дзьверы палаты былі прыадчынены, і здавалася, што зь яе на тых, хто праходзіць па бальнічным калідоры, пазірае Радасьць. У Радасьці былі блакітна-шэрыя вочы і прыгожая ўсьмешка. Радасьць была падобная на абраз Панны Марыі. Радасьць ляжала на бальнічным ложку і прыязна ўсьміхалася сусьвету.
Я зайшла ў палату. Я не была ў хоспісу два тыдні - у мяне быў водпуск. Радасьць паступіла ў хоспіс некалькі дзён таму. Звалі яе Ніна. Я сказала Ніне, што яна цудоўна выглядае, і што ейная ўсьмешка асьвятляе ня толькі палату, але і ўсю бальніцу.
- Так, у мяне ўсё добра. На душы так сьветла, … - адказала Ніна.
Я папрасіла яе распавесьці, што яна адчувае, і крышачку расказаць пра сябе. Ніна паведаміла, што ўчора да яе прыходзіў бацюшка, яна паспавядалася і прыняла Прычасьце. Таму і на душы ў яе так добра, яна адчувае, што Бог знаходзіцца побач зь ёй. Потым яна распавяла, што нарадзілася на Гомельшчыне ў Кармянскім раёне - там, дзе жыў і служыў да 1917г. бацюшка Іван Кармянскі, прылічаны ў 1990-х да ліку сьвятых.
- Ці Вы ведаеце пра яго? - спытала яна ў мяне. Я адказала, што я - каталічка, таму пра бацюшку ведаю зусім мала.
- Мая мама распавядала мне пра яго, - сказала Ніна. - Яна ў той час была яшчэ зусім маленькая, але бацюшку добра запомніла. Бацюшка заўсёды павучаў: “Ніколі не кажыце, што вашая вера лепшая, больш правільная. Заўсёды паважайце ўсіх хрысьціянаў!” - А яшчэ я памятаю зь дзяцінства наш дом, які стаяў на гары, і бабуля праз адчыненае вакно клікала мяне: “Ніна, ідзі вячэраць і маліцца!” - працягвае свой аповед Ніна. - Але ж я не заўсёды была верная Богу, і гэта часам засмучае мяне …
Мы размаўлялі каля гадзіны. Ніна распавядала пра сваё жыцьцё. Яна - былы медыцынскі работнік. Ёй нават у закладніках давялося пабываць. Але Бог заўсёды дапамагаў у складаных сітуацыях. Ён дапамог і ейным дзецям, якія ў траўні 1999г. былі на Нямізе, але сыйшлі са сьвята раней, чым здарылася трагедыя.
- Я так доўга размаўляю з Вамі і зусім не стамілася, - зьдзіўляецца Ніна. - Дый не распавядала я нікому тое, што сёньня распавяла Вам, - кажа яна.
- Напэўна, так было трэба, - адказваю я. - Мне сёньня якраз вельмі патрэбна была Вашая Радасьць, якая перадалася і мне, Вашая ўсьмешка і размова з Вамі. А пра Кармянскага бацюшку я пачытаю яшчэ ў інтэрнэце. - Да заўтра, Ніна, - разьвітваюся я і выходжу з палаты.
Я ведаю, што заўтра ўжо буду працаваць у іншым мейсцы і ня ўбачу Ніну. Галоўны ўрач паведаміла мне, што пераводзіць мяне на працу ў адзьдзяленьне сястрынскага догляду.
У апошнюю ноч водпуску я доўга не магла заснуць. Балконныя дзьверы былі адчыненыя, у пакой зазірала яркая зорка, якая пералівалася рознымі колерамі. Я ўспомніла, як калісьці даўна я прагульвалася з адным са сваіх падапечных пад зорным зімовым небам. Ён тады паглядзей на Мілавіцу і спытаў у мяне:
- Што там так прыгожа зьзяе ўверсе?
- Мілавіца, - адказала я.
- Вось бы мне патрапіць туды, як памру, - прамовіў ён.
Напэўна, ягоная душа цяпер там …
Мне не спалося. “Перемен требуют наши сердца!” - нарэшце сказала я сьвятому брату Францішку, і неўзабаве заснула. Перамены адбыліся літаральна на наступны дзень. Цяпер я працую псыхолягам у адзьдзяленьні сястрынскага догляду.
… На калідоры мэдсястра пытаецца ў мяне пра Ніну. Я распавядаю ёй пра Нініну Радасьць. - Значыць, яна ўжо сёньня ці заўтра памрэ, - кажа мэдсястра. Я разумею, што так і будзе. Я распавядаю пра Радасьць урачам і мэдсёстрам, а на наступны дзень ужо са свайго новага працоўнага мейсца тэлефаную ўрачу ў хоспіс і даведваюся, што Ніна памерла…
“Сьвяты Іван Кармянскі, маліся за нас”, - шапчу я.
… Адкуль прыходзіць Радасьць у хоспіс? … Адкуль яна бярэцца ў паміраючых людзей і ў тых, хто працуе зь імі, лечыць і даглядае іх: ўрачоў, псыхолягаў, мэдсёстраў? …
!

