Мистика за окном (Містыка за вакном)

38epxov7t1q9nmm2


- Пожалуйста, раздвиньте жалюзи, - просит пациентка во время нашей с ней беседы в палате. - Сегодня пасмурное утро, солнце точно не будет светить в глаза.

За пятью окнами палаты - ноябрьский дождик. Кое-где еще лежит первый снег, выпавший ночью. Огромная ива, похожая на многоквартирный зелено-желтый дом, наблюдает за пациентами пятиместной палаты. За ивой - семиэтажная стена районной поликлиники.

- Какое красивое дерево! - говорит пациентка. - Можно любоваться им часами! И столько всего происходит на его ветвях. - Да, - соглашаюсь я. - Наверное, много разных птиц прилетает навестить его? - Хм, да и не только птицы его посещают, - улыбается Анфиса (так зовут пациентку). Вон, посмотрите, змея поползла, и енот повис на ветке, а вот и котик. Видите, как он смотрит на нас? ... 

- Слава Богу, не вижу, - говорю я сама себе. А пациентке говорю, что не вижу, к сожалению ...

Анфиса - та пациентка, которая когда-то видела в палате ужей https://www.b17.ru/article/98750/. Но то была другая палата. Анфиса - красивая женщина с очень приятной улыбкой. Она хорошо помнит имя и отчество женщины-волонтера, когда-то давно навещавшей ее, помнит, в какой палате она лежала раньше, и бывших соседок по палате тоже хорошо помнит. И тут же ее мысли вдруг перемещаются из мира реального в мир, не доступный для других.

Анфиса чувствует себя счастливой и радостной. - Посмотрите, посмотрите, Вы видите лыжников на белых облаках? - спрашивает она. - Они катаются на лыжах по облакам, словно по снегу. А в поликлинике видите, что происходит? Вон там на четвертом этаже мужчины выпускают в небо журавлей, и они летят в теплые края. А вон девушка стоит в окне. Вот она тоже полетела вслед за журавлями. Кем же она станет в будущем? Летчиком? Космонавтом?

Я внимательно слушаю пациентку, представляю все то, о чем она рассказывает. "Художественные" галлюцинации, по которым можно снимать фильмы, или писать картины. Галлюцинации, оказавшиеся на этот раз нейтральными и даже радостными. Но слушать о них человеку, живущему в реальном мире, все равно тяжело.

В соседней палате вполне довольная собой бабушка ... кормит цыплят. (Это я так думаю). Спрашиваю у нее, что она делает. Бабушка отвечает, что к ней пришел котик, и его надо накормить.

Хорошо, что на этой неделе больницу посетили два отца Александра - батюшка и ксендз.

Дева Мария Милосердная, молись за нас.



***

- Калі ласка, разсуньце жалюзі, - просіць пацыентка, калі я размаўляю зь ёй у палаце. - Сёньня пахмурная раніца, сонца дакладна ня будзе сьвяціць у вочы.

За пяцьцю вокнамі палаты - лістападаўскі дожджык. Дзе-нідзе яшчэ бачны першы сьнег, які выпаў уначы. Агромістая вярба, падобная на шматкватэрны зялёна-жоўты дом, назірае за пацыентамі пяцімясцовай палаты. За вярбой - сяміпавярховая сьцяна раённай паліклінікі.

- Якое прыгожае дрэва! - кажа пацыентка. - Можна любавацца ім гадзінамі! І столькі ўсяго адбываецца на ягоных галінках. - Так, - пагаджаюся я. - Напэўна, шмат розных птушак прылятае наведаць яго? - Хм, дый ня толькі птушкі яго наведваюць, - ўсьміхаецца Анфіса (так завуць пацыентку). Вунь, паглядзіце, зьмяя папаўзла, і янот павіс на галінцы, а вунь і коцік. Бачыце, як ён глядзіць на нас? …

- Дзякуй Богу, ня бачу, - кажу я сама сабе. А пацыентке кажу, што ня бачу, на жаль …

Анфіса - тая пацыентка, якая калісьці бачыла ў палаце вужоў https://www.b17.ru/article/98750/. Але тое была іншая палата. Анфіса - прыгожая жанчына зь вельмі прыемнай усьмешкай. Яна добра памятае імя і імя па бацьку жанчыны-валанцёра, якая калісьці даўна наведвала яе, памятае, у якой палаце яна ляжала раней, і былых суседак па палаце таксама добра памятае. І тут жа яе думкі раптам перамяшчаюцца зь сьвету рэальнага ў сьвет, не дасяжны для іншых.

Анфіса пачуваецца шчасьлівай і радаснай. - Паглядзіце, паглядзіце, Вы бачыце лыжнікаў на белых аблоках? - пытаецца яна. - Яны катаюцца на лыжах па хмарах, нібыта па сьнезе. А ў паліклініцы бачыце, што робіцца? Вунь там на чацьвёртым паверсе мужчыны выпускаюць у неба журавоў, і яны ляцяць у вырай. А вунь дзяўчына стаіць у вакне. Вось яна таксама паляцела ўсьлед за журавамі. Кім жа яна стане ў будучым? Лётчыкам? Касманаўтам?

Я ўважліва слухаю пацыентку, уяўляю ўсё тое, пра што яна распавядае. “Мастацкія” галюцынацыі, па якіх можна здымаць фільмы, або пісаць карціны. Галюцынацыі, якія на гэты раз аказаліся нэўтральнымі і нават радаснымі. Але слухаць пра іх чалавеку, які жыве ў рэальным сусьвеце, усё адно цяжка.

У суседняй палаце цалкам задаволеная сабой бабулька … корміць куранятак. (Гэта я так мяркую). Пытаюся ў яе, што яна робіць. Бабуля адказвае, што да яе завітаў коцік, і яго трэба пакарміць.

Добра, што на гэтым тыдні бальніцу наведалі і бацюшка, і ксёндз - два айцы Аляксандары.

Маці Божая Міласэрная, маліся за нас.

Бобровская Марина


!



Рекомендуем Вам похожие статьи: