В какой Вселенной Вы живете? (У якім Сусьвеце Вы жывеце?)

Осенняя ночь. Балконные двери открыты. Приглашения прийти в гости приняты всеми приглашенными. Первым залетает в комнату брат Ветер. - Как дела? - сразу же спрашивает он. - Я лечу, я спешу ... Вслед за ним в комнату медленно входит сестра Тьма. Она никуда не спешит, у нее много свободного времени, она может оставаться в гостях до утра. Тьма просит не включать свет, потому что без него она чувствует себя более уютно. Вскоре она начинает вести себя не как гостья, а как хозяйка положения :)

После Тьмы в комнату неторопливо заплывает брат Туман. Он здоровается с сестрой Тьмой и со мной, и остается вместе с нами до утра. Вскоре к нам присоединяются сестры Звезды вместе с братом Месяцем. А за ними в комнату входит пушистая серебристо-белая Тучка.

- Вы не видели здесь нашего брата Ветра? - спрашивает она.

- О, брат Ветер ... Он побыл с нами только минутку, и полетел дальше, - отвечает ей сестра Тьма.

- Но самые главные вопросы мы все-таки успели с ним обсудить. Брат ветер обещал вернуться под утро. Оставайтесь с нами, дождитесь его в нашей компании, - приглашает сестру Тучку сестра Тьма. Тучка соглашается остаться. - А что вы здесь обсуждаете? - заинтересованно спрашивает она.

Вдруг кто-то начинает потихоньку стучать в оконное стекло.

- Кто там? - спрашиваю я. - Балконные двери открыты, входите, пожалуйста.

- Кто там? ... Кто там? ... Кто там? - интересуются брат Туман, сестра Тьма, брат Месяц, сестры Звезды и сестра Тучка.

- Это я ... Это я ... Это я, - доносится с балкона голос брата Дождя. - Можно присоединиться к вашей компании?

- Можно ... Приглашаем ... Присоединяйтесь, - отвечаем мы хором. Брат Дождь заходит в комнату. Он - хорошо воспитанный, культурный, интеллигентный, вежливый. Он никогда никуда не входит без стука.

- Мы здесь обсуждаем наше отношение к людям и их отношение к нам, - степенно отвечает сестра Тьма сестре Тучке. - Вот и брат Дождь присоединился к нам.

- Только не закрывайте, пожалуйста, двери, - просит брат Дождь. - К нам спешит сестра Прохлада.

- Брат Ветер был расстроен тем, что люди его не очень любят, все жалуются, что он дует. А ведь это его прямая обязанность! А еще - что он создает сквозняк, от которого они якобы простужаются! Представляете, они верят в то, что простуда возникает от сквозняка! Вот такие у них предрассудки! А о том, что Ветер приносит свежесть, здоровье, бодрость, новые идеи и перемены к лучшему, они даже не вспоминают! - возмущенно промолвила сестра Тьма.

- Ох! Может, не стоит так плохо говорить о людях ... - задумчиво произнесла сестра Тучка. - Ведь даже в Евангелии написано:

Не судите, да не судимы будете. (Евангелие от Матфея 7:1)

- А мы и не судим! - ответила Тучке сестра Тьма.- Мы обсуждаем! К тому же мы находимся сейчас у Психолога. А с Психологом можно беседовать обо всем!

- Да, это так, - подтвердила я.

- Меня люди тоже не очень жалуют. Они говорят, что я приношу Дождь и закрываю им нашего брата Солнце ... - тихонько прошептала Тучка. - И редко кто из них замечает, какой я бываю красивой ...

- Что уж мне тогда говорить ... - грустно промолвил брат Дождь. - Они прячутся от меня под зонтиками, даже когда я бываю совсем мелким, и как только я приду к ним - начинают недовольно ворчать: "Опять дождь ... Опять пошел дождь ..." - Вот не буду я больше приходит к тем, кто ворчит, а только к тем приду, кто меня любит и уважает, и понимает. Посмотрим тогда, что эти ворчуны запоют ...

- Ну, брат Дождь, дорогой, любимый, нельзя так себя вести! Мы же все Божии создания! Вспомните, что в Евангелии насчет этого написано:

А Я говорю вам: любите врагов ваших, благословляйте проклинающих вас, благотворите ненавидящим вас и молитесь за обижающих вас и гонящих вас, да будете сынами Отца вашего Небесного, ибо Он повелевает солнцу Своему восходить над злыми и добрыми и посылает дождь на праведных и неправедных. Ибо если вы будете любить любящих вас, какая вам награда? Не то же ли делают и мытари. И если вы приветствуете только братьев ваших, что особенного делаете? Не так же ли поступают и язычники? Итак будьте совершенны, как совершен Отец ваш Небесный. (Евангелие от Матфея 5: 44-48)

 - Да-да, Вы правы, сестра Тьма, - вздохнул брат Дождь. - Люди иногда бывают злыми и неразумными, но они - наши братья и сестры!

- А к нам люди относятся хорошо, - хором произнесли сестры Звезды. - Только нас волнует то, что некоторые из них считают, будто мы управляем их жизнью, - добавила самая большая и яркая Звезда Милавица (Венера) - сестра Земли. Но ведь уже более двух тысяч лет назад три Волхва из разных стран мира благодаря Звезде нашли Того, кто управляет всей Вселенной, и поклонились Ему. С тех пор об этом событии поют во всех Церквях вот этот тропарь:

Рождество Твое, Христе Боже наш, озарило мир светом богопознания; ибо тогда - звездам, как Богу, служившие - звездою научены были поклоняться Тебе, Солнцу правды, и знать Тебя, Восток с высоты. Господи, слава Тебе!  

- Решила я вчера заглянуть в трамвай в 8 часов вечера, - продолжила беседу сестра Тьма. - А в нем женщина очень недовольная едет со злым выражением лица и говорит: "Еще только восемь часов, а уже так те-е-емно-о." А другая пассажирка, также недовольная, ей поддакивает. Я смотрю - а у женщины той свечи очень красивые в сумочке лежат. Наверное, она к празднику их приобрела, или ко дню рождения. Я и говорю ей: - Женщина! А на свечи Вы как будете любоваться? При дневном свете, или все-таки в темноте? А? Но она, к сожалению, не услышала меня. Ведь люди уже давно разучились слышать и понимать наш язык ...

- А что это вы все молчите и молчите? - обратилась сестра Тьма к брату Туману и брату Месяцу.

- Я - покров Девы Марии, - ответил брат Туман. - А я - ее подножие, - сказал брат Месяц. - Мы служим Марии, служим Богу, служим людям. Мы стараемся делать это как можно лучше, - скромно ответили они и начали приветствовать сестру Прохладу, которая наконец тоже присоединилась к нам. - Я всех люблю и ни к кому не имею никаких претензий - сразу же сообщила Прохлада, так как была она в хорошем настроении :)

- Наверное, брат Мороз и сестра Метелица еще и не такое от людей слышат и терпят, - промолвила в задумчивости сестра Тьма, - но все равно на людей не злятся, не обижаются, хорошо к ним относятся, любят их. Будем и мы брать с них пример. - А что думает об этом Психолог?

- Психолог согласен! - ответила я.

Наступило осеннее утро, и к нам вернулся брат Ветер - но не один, а вместе с сестрой Грозой. Заиграла светомузыка, начался бал :) 

***

Восеньская ноч. Балконныя дзьверы адчыненыя. Запрашэньні прыйсьці ў госьці прынятыя ўсімі запрошанымі. Першым залятае ў пакой брат Вецер.  - Як справы? - адразу ж  пытаецца ён.  - Я лячу, я сьпяшаюся … Усьлед за ім у пакой павольна ўваходзіць сястра Цемра. Яна нікуды не сьпяшаецца, у яе шмат часу, яна можа заставацца ў гасьцёх ажно да раніцы. Цемра просіць не запальваць сьвятло, бо безь яго яна пачуваецца больш утульна. Неўзабаве яна пачынае паводзіць сябе не як госьця, але як гаспадыня становішча :)

Пасьля цемры ў пакой нясьпешна заплывае брат Туман. Ён вітаецца зь сястрой Цемрай і са мной, і застаецца разам з намі да раніцы. Неўзабаве да нас далучаюцца сёстры Зоркі разам з братам Месяцам. А за імі ў пакой уваходзіць пухнатая серабрыста-белая Хмарка.

- Вы ня бачылі тут нашага брата Ветра?- пытаецца яна.

- О, брат Вецер … Ён пабыў з намі толькі хвілінку, і паляцеў далей, - адказвае ёй сястра Цемра.

- Але самыя галоўныя пытаньні мы ўсё ж такі пасьпелі зь ім абмеркаваць. Брат Вецер абяцаў вярнуцца пад раніцу. Заставайцеся з намі, дачакайцеся яго ў нашай кампаніі, - запрашае сястру Хмарку сястра Цемра. Хмарка пагаджаецца застацца. - А што вы тут абмяркоўваеце? - зацікаўлена пытаецца яна.

Раптам хтосьці пачынае паціхеньку грукаць у ваконнае шкло.

- Хто там? - пытаюся я. - Балконныя дзьверы адчыненыя, уваходзьце, калі ласка. 

- Хто там? …  Хто там? … Хто там? - пытаюцца брат Туман, сястра Цемра, брат Месяц, сёстры Зоркі і сястра Хмарка.

- Гэта я … Гэта я … Гэта я, - даносіцца з балкона голас брата Дажджу. - Ці можна далучыцца да вашай кампаніі?

- Можна … Запрашаем … Далучайцеся, - адказваем мы хорам. Брат Дождж заходзіць у пакой. Ён - добра выхаваны, культурны, інтэлігентны, ветлівы. Ён ніколі нікуды не ўваходзіць бяз стуку.   

- Мы тут абмяркоўваем нашае стаўленьне да людзей і іхняе - да нас, - паважна адказвае сястра Цемра сястры Хмарцы. - Вось і брат Дождж далучыўся да нас.

- Толькі не зачыняйце, калі ласка, дзьверы, - просіць брат Дождж. - Да нас сьпяшаецца сястра Прахалода.

- Брат Вецер быў засмучаны тым, што людзі яго ня надта любяць, усё скардзяцца, што ён дзьме. А гэта ж ягоны прамы абавязак! А яшчэ - што ён стварае скразьняк, ад якога яны нібыта прастуджваюцца! Уяўляеце, яны вераць у тое, што прастуда ўзьнікае ад скразьняку! Во дзе забабоны! А пра тое, што Вецер прыносіць сьвежасьць, здароўе, бадзёрасьць, новыя ідэі і перамены да лепшага, яны нават ня ўзгадваюць! – абурана прамовіла сястра Цемра.

- Ох! Мо’ ня варта так дрэнна казаць пра людзей … - задуменна прамовіла сястра Хмарка. - Бо нават жа ў Эвангельлі напісана:

Ня судзіце, каб ня былі асуджаны.” (Эвангельле паводле Мацьвея 7:1)

- А мы й ня судзім! - адказала Хмарцы сястра Цемра. - Мы абмяркоўваем!  Да таго ж мы знаходзімся зараз у Псыхоляга. А з Псыхолягам можна размаўляць аб усім!

- Так, -  пацьвердзіла я.

- Мяне людзі таксама ня надта любяць. Яны кажуць, што я прыношу Дождж і закрываю ім нашага брата Сонца … - ціхенька прамовіла Хмарка. - І рэдка хто зь іх заўважае, якой я бываю прыгожай …

- Што ўжо мне тады казаць … - сумна прамовіў брат Дождж. - Яны хаваюцца ад мяне пад парасонамі, нават калі я бываю зусім дробным, і як толькі я прыйду да іх - пачынаюць незадаволена бурчэць: “Ізноў дождж … Ізноў пайшоў дождж … “ - Вось ня буду я больш прыходзіць да тых, хто бурчыць, а толькі  да тых прыйду, хто мяне любіць і паважае, і разумее. Паглядзім тады, што тыя буркуны запяюць …

- Ну, брат Дождж, даражэнькі, любы, нельга так сябе паводзіць! Мы ж усе Боскія стварэньні! Успомніце, што ў Эвангельлі  наконт гэтага напісана:

А Я кажу вам: любеце ворагаў вашых, слаўце праклінаючых вас, рабеце дабро ненавідзячым вас і малецеся за крыўдзячых вас і перасьледуючых вас, каб сталіся сынамі Айца вашага, што ў нябёсах, бо Ён загадвае сонцу свайму ўсхадзіць над добрымі і благімі і пасылае дождж на справядлівых і несправядлівых. Бо калі вы будзеце любіць любячых вас, якая вам нагарода? Ці-ж ня тое самае робяць і мытнікі? І калі вы вітаеце толькі братоў вашых, што асаблівае робіце? Ці ж ня гэтак робяць і пагане? Будзьце беззаганнымі, як беззаганныАйцец ваш, што ў нябёсах.” (Эвангельле паводле Мацьвея 5: 44-48)

-Так-так, маеце рацыю, сястра Цемра, - уздыхнуў брат Дождж. - Людзі часам бываюць злымі і неразумнымі, але ж яны - нашыя браты і сёстры!

- А да нас людзі ставяцца добра, - хорам прамовілі сёстры Зоркі. - Толькі нас хвалюе тое, што некаторыя зь іх лічаць, нібыта мы кіруем іхным жыцьцём, - дадала самая вялікая Зорка Мілавіца - сястра Зямлі. Але ўжо больш за дзьве тысячы гадоў таму тры Валхвы з розных краінаў сьвету дзякуючы Зорцы знайшлі Таго, хто кіруе ўсім Сусьветам, і пакланіліся Яму. З таго часу аб гэтай падзеі сьпяваюць ва ўсіх Цэрквах вось гэты трапар:

Нараджэньне Тваё, Хрысьце Божа наш, зазьзяла на ўвесь сьвет сьвятлом пазнаньня. І вось тыя, што Зоркам служылі, ад Зоркі навучыліся пакланяцца Табе, Сонцу Справядлівасьці, і зразумелі, што Ты - Сьвітаньне з вышыняў. Госпадзе, слава Табе!

- Вырашыла я ўчора зазірнуць у трамвай а 8-й гадзіне вечара, - працягнула размову сястра Цемра. - А ў ім жанчына вельмі незадаволеная едзе са злым выразам твару і кажа: “ Яшчэ толькі восем гадзінаў, а ўжо так цё-ё-мна -а.” А іншая пасажырка, таксама незадаволеная, ёй падтаквае. Я гляджу - а ў жанчыны той сьвечкі вельмі прыгожыя ў торбачцы ляжаць. Напэўна, яна да сьвята іх набыла, або да дня нараджэньня. Я й кажу ёй: - Жанчына! А на сьвечкі Вы як будзеце любавацца? Пры дзённым сьвятле, ці ўсё ж такі ў цемры? Га? Але яна, на жаль, не пачула мяне. Бо людзі ўжо даўна развучыліся чуць і разумець нашую мову … 

- А што гэта вы ўсё маўчыце ды маўчыце? - зьвярнулася сястра Цемра да брата Тумана і брата Месяца. 

- Я - покрыва Панны Марыі, - адказаў брат Туман. - А я - ейнае падножжа, - сказаў брат Месяц. - Мы служым Панне, служым Богу, служым людзям. Мы стараемся рабіць гэта як мага лепей, - сьціпла адказалі яны і пачалі вітацца зь сястрой Прахалодай, якая нарэшце таксама далучылася да нас. - Я ўсіх люблю і ні да кога ня маю прэтэнзіяў - адразу ж паведаміла Прахалода, бо была яна ў добрым гуморы :)

- Напэўна, брат Мароз і сястра Завіруха яшчэ й не такое ад людзей чуюць ды церпяць, - прамовіла ў задуменьні сястра Цемра, - але ж усё адно на людзей не злуюцца, ня крыўдзяцца, добра да іх ставяцца, любяць іх. Будзем і мы браць зь іх прыклад. - А што думае наконт гэтага Псыхоляг?

- Псыхоляг згодны! - адказала я.

Прыйшла восеньская раніца, і да нас вярнуўся брат Вецер - але не адзін, а разам зь сястрой Навальніцай. Зайграла сьветламузыка, пачаўся баль :)


Что интересного на портале?